У свеце ад каронавіруса памерлі амаль 477 тысяч чалавек


На дзень 24 чэрвеня ў свеце зарэгістраваныя 9 240 398 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 476 960 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 2 346 950 выпадкаў захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 121 228 чалавек.

Другое месца займае Бразілія (захварэлі 1 145 906 чалавек), трэцяе – Расея (598 878 інфікаваных), чацвертае – Індыя (440 215), пятае – Вялікая Брытанія (307 682), шостае – Перу (260 810), сёмае – Чылі (250 767), восьмае – Іспанія (246 752).

Па колькасці ахвяраў каронавіруса другое месца пасля ЗША займае Бразілія – там памерлі 52 645 чалавек. У Вялікай Брытаніі памерлі 43 011, у Італіі – 34 675, у Францыі – 29 723.

Агулам у свеце зарэгістравана 9 240 398 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 476 960 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

Беларусь займае 25-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 23 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 59 487 выпадкаў заражэння COVID-19. 357 пацыентаў памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў