У свеце ад каронавіруса памерлі 95 тыс. чалавек


Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, у свеце станам на раніцу 10 красавіка зафіксавана 1 601 018 выпадкаў заражэння каронавірусам COVID-19.

У першую пяцёрку лідараў уваходзяць ЗША (465 750 выпадкаў), Іспанія (153 222), Італія (143 626), Францыя (118 783) і Нямеччына (118 235).

Агулам каронавірус выяўлена ў 184 краінах і тэрыторыях.

Пры гэтым памёр 95 731 чалавек: 18 279 – у Італіі, 16 684 – у ЗША, 15 447 – у Іспаніі, 12 210 – у Францыі ды 7 978 – у Вялікай Брытаніі.

За ўвесь час ад каронавіруса вылечыліся 354 972 чалавекі.

Hавiны
У Беларусі колькасць інфікаваных каронавірусам амаль дасягнула 1,5 тысячаў. Памерлі 16 чалавек
2020.04.09 10:42

У Беларусі, паводле апошніх звестак, выяўлена 1 486 выпадкаў каронавіруса, пры гэтым 16 чалавек памерлі, а 139 – ачунялі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў