У Сургуце ўдзельніц жаночага авіяклубу затрымалі перад акцыяй «Несмяротны полк»


Паліцыя Сургута забрала ўдзельніц пілатажнай групы «Барсы» у аддзел МУС перад іх выступам у межах акцыі «Несмяротны полк». Пра гэта выданню СИА-ПРЕСС паведаміў арганізатар пілатажнай групы Яўген Барсаў, піша meduza.io.

Калі лётчыцы рыхтаваліся да вылету на сямі самалётах, на аэрадром прыбылі паліцыянты. Барсаў распавёў, што паліцыя нібыта атрымала ананімнае паведамленне пра тэхнічную няспраўнасць самалётаў. Удзельніца аэраклубу Дар’я Дзячэнка паведаміла, што сілавікі нібыта атрымалі ананімную інфармацыю пра бомбу ў адным з самалётаў. У інстаграме «Барсы» паведамляецца, што прычынай затрымання названы экстрэмізм. Гэтыя звесткі не пацвярджаюцца.

Затым на аэрадром прыбылі яшчэ каля 30 супрацоўнікаў у форме, якія павезлі ўдзельніц пілатажнай групы і тэхнічны персанал у аддзел паліцыі. Мясцовыя СМІ паведамілі пра зрыў выступу «Барса» у межах акцыі «Несмяротны полк».

Неназваныя крыніцы СИА-ПРЕСС адзначылі, што інцыдэнт нельга назваць затрыманнем. Па іх словах, пілотаў павезлі ў паліцыю для дачы паказанняў. Пра тое, што паліцэйскія павезлі лётчыц для апытання, таксама паведаміў карыстальнік інстаграму Сяргей Бандарэнка, які прысутнічаў на аэрадроме.

Пасля дачы паказанняў лётчыц і персанал адпусцілі, паведамілі ў прэс-службе МУС Сургута, і не сталі ўдакладняць, навошта пілотаў дастаўлялі ў паліцыю. У рэгіянальным упраўленні МУС пакуль не каментуюць гэты інцыдэнт.

Прадстаўнікі пілатажнай групы «Барсы» паведамілі ва «Укантакце», што сітуацыя вырашылася пасля ўмяшання губернатара Ханты-мансійскай аўтаномнай акругі Наталлі Камаровай, і было «прынята станоўчае рашэнне» пра палёты групы ў межах «Несмяротнага палка». Мяркуючы па допісах пілатажнай групы ў сацсетках, выступленне адбылося.

Hавiны
«Дзяды ваявалі, каб мы ржалі»: ва Украіне адказалі на «Несмяротны полк»
2019.05.09 12:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў