У Судане вайскоўцы зрынулі Амара аль-Башыра. Нядаўна ён прылятаў да Лукашэнкі


Прэзідэнцкі палац акружылі вайскоўцы. Яны захапілі дзяржаўнае тэлебачанне і радыё. Цяпер у эфіры гучыць патрыятычная музыка. Пра гэта паведамляюць мясцовыя медыі і арабскі тэлеканал «Аль-Маядзін».

Мясцовы тэлеканал «Al-Hadath» паведамляе, што кіраўніка Судану арыштавалі. А тэлеканал «Sky News Arabia» паведаміў, спаслаўшыся на ўласныя крыніцы, што Амар аль-Башыр знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Журналіст «Voice of America» Харун Маруф у сваім «Twitter’ы» паведаміў, што на вуліцах у Хартуме (сталіца Судану) з’явіліся вайскоўцы.

Цягам апошніх тыдняў у Судане адбыліся дэманстрацыі з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта. Пратэстоўцы звярталіся да арміі з просьбай зрынуць аль-Башыра з пасады. У аўторак у антыўрадавых пратэстах загінула 11 асобаў (6 сілавікоў).

Летась у снежні прэзідэнт Судану Амар аль-Башыр прылятаў з афіцыйным візітам у Менск.

Hавiны
«З мэтай паляпшэння ўзаемных разлікаў»: Судан «падарыў» Беларусі яшчэ адно радовішча золата
2018.12.10 14:34

Сёлета Служба бяспекі Украіны апрылюдніла спіс са 149 расейцаў з прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», якія на пачатку 2019-га бралі ўдзел у задушэнні антыўрадавых дэмакратычных пратэстаў у Судане.

Прэс-сакратар расейскага МЗС Марыя Захарава зняпраўдзіла гэтую інфармацыю. Яна заявіла, што прыватныя расейскія інструктары займаюцца там падрыхтоўкай мясцовых сілавікоў.

Hавiны
СБУ: сярод наймітаў ПВК Вагнэра ў Судане ёсць двое беларусаў
2019.01.29 15:32

У 2008 годзе Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт аль-Башыра па абвінавачванню ў этнічных чыстках падчас канфлікту ў Дарфуры (грамадзянская вайна на захадзе Судану, у якой загінулі больш за 300 000 чалавек). Амар Хасан аль-Башыр прыйшоў да ўлады ў 1989 годзе.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў