20 чэрвеня ў розных гарадах Беларусі працягваліся стыхійныя акцыі пратэсту. Міліцыянты працягвалі затрымліваць іх удзельнікаў.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», каля паловы ўдзельнікаў акцыі – не менш за 10 чалавек – затрымалі ў Ганцавічах. Пасля гэтага былі затрыманыя журналісты «Ганцавіцкага часу», якія вялі стрым падзеі – Сяргей Багроў і Аляксандр Пазняк.
Не менш за дзевяць чалавек затрымалі ў Барысаве, трох – у Менску. Яшчэ двое затрыманыя ў Берасці, а ў Горадні затрымалі сябру ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Яўгена Амплеева.
Напярэдадні – увечары 19 чэрвеня і ўночы 20-га, паводле звестак МУС, у Беларусі ў дачыненні да грамадзянаў склалі каля 270 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у асноўным за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцыяў, а таксама непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў, піша TUT.by.
МГ belsat.eu