У студзені на беларускія НПЗ мусіць быць пастаўлена 600 тысяч тонаў расейскай нафты


У «Белнафтахіме» плануюць у студзені атрымаць ад адной з расейскіх кампаніяў 600 тысяч тонаў нафты. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1». Учора агучвалася іншая лічба – 650 тысяч тонаў.

Расейскі бок аднавіў пастаўкі нафты на беларускія НПЗ у 17:05 4 студзеня 2020 года. Першую ў гэтым годзе партыю нафты атрымае спачатку «Нафтан», потым – Мазырскі НПЗ. Першая партыя закупаецца па цане, што выключае прэмію расейскім пастаўшчыкам (раней кошт паставак разлічваўся як рынкавы кошт плюс прэмія прыкладна $ 10).

«З аднай з расейскіх нафтавых кампаніяў дасягнутая дамоўленасць аб тым, што каля 130 тысяч тонаў нафты будзе пастаўлена, – паведаміў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізаў у эфіры беларускага тэлебачання, – На першым этапе дамоўленасць дасягнутая, выходзім на абʼём парадку 600 тысяч».

Раней паведамлялася, што цягам студзеня канцэрн разлічвае атрымаць з Расеі 650 000 тонаў нафты.

«600 тысяч паставак у студзені-месяцы з улікам ужо назапашаных рэсурсаў дазволіць бесперабойна функцыянаваць абодвум беларускім нафтаперапрацоўчым заводам і адпаведна выконваць абавязкі па ўнутраным рынку і абмежавана выконваць абавязкі па экспарце», – удакладніў Сізаў у эфіры «Беларусь-1».

Паводле расейскіх СМІ, заяўкі на пастаўку нафты з Расеі на беларускі НПЗ «Нафтан» аформілі «Русснефть» і «Нефтиса» (уваходзяць у групу «Сафмар» алігаха Міхаіла Гуцэрыева, які сябруе з Аляксандрам Лукашэнкам).

Hавiны
Нафту на беларускія НПЗ паставіць даўні сябар Лукашэнкі?
2020.01.04 19:38

Нагадаем, з 1 студзеня Расея спыніла падачу нафты для НПЗ Беларусі праз тое, што Масква і Менск не заключылі новыя кантракты. Беларускія НПЗ працягвалі працаваць, але загрузка вытворчых магутнасцяў зніжаная да тэхналагічнага мінімуму. У звязку з адсутнасцю паставак нафты з Расеі з 1 студзеня Беларусь часова прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў