У студзені-лютым ВУП Беларусі скараціўся на 0,6 %


Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў студзені-лютым 2020 года склаў у бягучых коштах Br 19,5 млрд, што ў супастаўных коштах на 0,6 % менш, чым у студзені-лютым летась, паведамляе Белстат.

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-лютым у дачыненні да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 103,7 %.

Толькі за першы месяц бягучага году ВУП знізіўся на 1,9 % у параўнанні са студзенем 2019 года. Прамысловая вытворчасць у Беларусі ў студзені скарацілася на 5,8 %.

Hавiны
Эксперты прадказваюць спад эканомікі Беларусі ў 2020 годзе
2020.02.19 14:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў