У Столінскім раёне кіроўца ўцякаў ад ДАІ заднім ходам


У Альшанах Столінскага раёну працаўнікі ДАІ паспрабавалі спыніць аўтамабіль «Ford», які ехаў без нумароў і з зацемненым шклом. Але кіроўца паспрабаваў уцячы ад іх, прычым рабіў гэта, уключыўшы задняе пасуванне.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 5 кастрычніка, паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Парушальнік праехаў задам некалькі скрыжаванняў, а на чарговым яго заблакаваў службовы аўтамабіль.

Кіроўцам апынуўся мясцовы жыхар 2000 года нараджэння, пазбаўлены сёлета за п’янае кіраванне.

7 кастрычніка суд Столінскага раёну вынес пастанову аб арышце ліхача на 3 сутак.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў