Сапёры правялі агляд гандлёвага цэнтру «Сталіца» – падазроных прадметаў не знайшлі. Прыкладна а 12:15 людзей пачалі запускаць у памяшканне, а ачапленне знялі.
Як распавёў Belsat.eu ахоўнік, ніякай сапраўднай небяспекі не было, інфармацыя пра «мінаванне» не пацвердзілася. Сапёры з’ехалі, агледзеўшы прылеглыя тэрыторыі.
Сообщение о минировании на площади Независимости не подтвердилось https://t.co/x0FZxmUsAp
— GUVD_Minsk (@GUVD_Minsk) 10 grudnia 2018
На ўваходзе вісела абвестка, што ГЦ будзе зачынены да 13:00 «па тэхнічных прычынах», але яго адчынілі раней праз адсутнасць пагрозы.
Сёння а 10-й гадзіне раніцы з ГЦ «Сталіца» эвакуявалі працаўнікоў і наведнікаў. Раней невядомы чалавек паведаміў у міліцыю пра «мінаванне пл. Леніна». У ГУУС Менгарвыканкаму папярэдзілі, што праводзіцца эвакуацыя а ГЦ будзе зачынены да 12:00.
Паводле ГУУС Менгарвыканкаму, плошчу Незалежнасці «замініравала» жанчыны 1963 г.н., якая жыве ў Завадскім раёне Менску.
Міліцыя правярае ці стаяла жанчына на ўліку ва ўстановах аховы здароўя.
КА, ЮВ, belsat.eu