У справе за графіці пра «мянтоў» затрымалі сяброўку Дзмітрыя Паліенкі


Наста Гусева сталася трэцяю падазраванай у нанясенні графіці на сцяну аднаго з будынкаў на вуліцы Ахоцкай.

Паводле Марыны Касінеравай, 22 студзеня Дзмітрыя Паліенку і Яўгена Чапіцкага дапыталі. Хлопцы адмовіліся ад паказанняў. Сёння Насту Гусеву наведае адвакат.

«Наста – сяброўка Змітра, яны разам праводзілі шмат часу. На відэа – дзве асобы, а хтосьці здымае. Палічылі, што тры чалавекі павінна быць. Але хто быў на відэа, не даказана. Калі справу не перакваліфікуюць, заўтра павінныя выпусціць да суда».

Актывістам могуць інкрымінаваць псаванне маёмасці (артыкул 341 Крымінальнага кодэксу). За гэта могуць пагражаць грамадскія працы, або штраф, або арышт.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў