У «справе БелТА» засталіся толькі двое абвінавачаных


Рэшта запаліцілі адміністрацыйныя штрафы.

Абвінавачанымі па справе застаюцца галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава і рэдактарка агенцтва БелаПАН Ірына Леўшына.

Марыне Золатавай прад’яўленае абвінавачванне за бяздзейнасць службовай асобы, а Ірыне Леўшынай за несанкцыянаваны доступ да кампʼютарнай інфармацыі.

Рэшту фігурантаў справы вызвалілі ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністратыўнай адказнасці, сярод іх яшчэ адна супрацоўніца TUT.by Ганна Ермачонак. Ейнае хадайніцтва задаволілі сёння.

Журналісты застаюцца сведкамі ў справе. Усе фігуранты пакрылі шкоду, сумы якой склалі ад 3 да 17 тыс рублёў, а таксама штраф. З большасці спагналі па 30 базавых велічынь – 735 рублёў.

7–9 жніўня ў офісах Tut.by і БелаПАН прайшлі ператрусы і затрыманні журналістаў, якія правялі па некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў