У Сочы пачалася сустрэча Пуціна і Лукашэнкі. Падчас перамоваў у залі на момант знікла святло


Прэзідэнты Расеі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка пачалі перамовы ў Сочы.

«Уладзімір Уладзіміравіч, дзякуй за запрашэнне, за выдатнае надвор’е тут у Расеі», – цытуе кіраўніка Беларусі rbc.ru.

«Скончылася [электрычнасць]», – пажартаваў расейскі прэзідэнт.

Паводле прэс-сакратара расейскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова, Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць інтэграцыю дзвюх дзяржаў. Ён адзначыў, што падчас сустрэчы лідары будуць вырашаць газавае пытанне, паразмаўляюць пра «дарожныя мапы» інтэграцыі ды буйныя інвестыцыйныя праекты.

«Мы не просім, як некаторыя кажуць, танны газ, танную нафту. Мы гатовыя і па $ 200 газ набываць, нафту набываць не па $ 63 за барэль, галоўнае, каб роўныя былі ўмовы. Калі нашыя прадпрыемствы набываюць за $ 200, значыць і прадпрыемствы канкурэнты павінны мець такі ж кошт», – цытуе Лукашэнку ria.ru.

Hавiны
Прэс-сакратар Мядзведзева: «Любая інтэграцыя – гэта заўсёды і кампраміс, і ў чымсьці саступкі»
2019.12.07 07:48

8 снежня ў Маскве адбудзецца паседжанне Найвышэйшага Дзяржаўнага Савету Саюзнай дзяржавы, дзе запланавана падпісанне інтэграцыйных дакументаў. Гаворка ідзе пра «Праграму дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы», якая ўключае ў сябе 31 «дарожную мапу».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў