У Слуцку распачалі крымінальную справу праз аблітага фарбай Леніна

У ноч на 12 лістапада невядомы абліў фарбай помнік Леніну ў цэнтры Слуцка. Па гэтым факце распачатая крымінальная справа.

Пра гэта сайту SlutskGorod паведаміў намеснік начальніка Слуцкага РАУС Андрэй Заяц.

У нядзелю на месцы працавалі супрацоўнікі міліцыі і эксперты Слуцкага міжраённага аддзелу Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз. У сапраўдны момант міліцыя ўстанаўлівае падазраваных, распачатая крымінальная справа па артыкуле 341 (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці). Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу або арышту на тэрмін да 3 месяцаў.

ІІ, belsat.eu, паводле SlutskGorod

Hавiны