У Слуцкім раёне патануў вадалаз, які шукаў зніклага рыбака

На Случчыне ў рацэ Сівельзе загінулі два чалавекі: аматар падводнага палявання і вадалаз, які накіраваўся на ягоныя пошукі. Пра гэта паведамляе kurjer.info.

30 лістапада 36-гадовы жыхар Слуцку Віталь Чарноў адправіўся на падводнае паляванне на Салігорскае вадасховішча і знік. Каля вечара 1 снежня побач з вёскай Вялікі Быкаў у вадзе было знойдзена цела і гарпун. Жонка пазнала рэчы свайго зніклага мужа.

Правілы бяспекі на вадзе: як ратаваць тапельца?

Але дастаць цела з вады не атрымалася. Падчас гэтай аперацыі загінуў 53-гадовы вадалаз.

Жыхар Слуцку паехаў на падводнае паляванне адзін. Ён не піў. Прафесійна займаўся плаваннем. У 2018 годзе сам дапамагаў шукаць цела ў вадзе.

МГ belsat.eu

Hавiны