Чарговая атака здзейсненая па сірыйскай авіябазе Шайрат, што ў Гомсе. Пра гэта паведамляе сірыйская інфармацыйная агенцыя SANA.
Паведамляецца, што атрымалася перахапіць 9 ракетаў – 6 над Шайратам і 3 над Думэйрам. Партал Al Masdar, спасылаючыся на свае крыніцы, паведамляе, што сірыйскія вайскоўцы вінавацяць у ракетнай атацы Ізраіль, паколькі вайсковыя самалёты ўвайшлі ў сірыйскую паветраную прастору з боку Лівану. Афіцыйны Ізраіль не каментуе таго, што адбылося.
У сваю чаргу Пэнтагон адмаўляе свой удзел у гэтай атацы.
«У цяперашні час у гэтай галіне няма ваеннай актыўнасці ЗША», – кажа прадстаўнік Пэнтагону Эрык Пэйган.
Нагадаем, што ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя 14 красавіка выпусцілі па Сірыі больш чым 100 ракетаў. Гэткія дзеянні сталіся адказам на меркаваную хімічную атаку сірыйскага войска ўва Усходняй Гуце пад Дамаскам у мінулую суботу. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у шпіталі з сімптомамі ўздзеяння хімічных рэчываў трапілі каля 500 пацыентаў.