У Шры-Ланцы пасля перастрэлкі з паліцыяй знайшлі целы 15 асобаў


Паліцыя ўступіла ў перастрэлку з меркаванымі баевікамі-ісламістамі на ўсходзе Шры-Ланкі падчас рэйду, звязанага з выбухамі, якія ў мінулую нядзелю забралі жыцці больш за 350 чалавек. На месцы перастрэлкі знойдзены целы 15 чалавек, у тым ліку шасці дзяцей, паведамляе bbc.com

Паліцыя заявіла, што афіцэры дзейнічалі па наводцы, а ўзброеная група, на след якой яны выйшлі ў горадзе Калмунай, здзейсніла тры выбухі, пасля чаго пачалася перастрэлка. Гэта адбылося непадалёк ад роднага горада меркаванага арганізатара выбухаў у гатэлях і цэрквах, якія адбыліся на каталіцкі Вялікдзень.

На месцы перастрэлкі знойдзены целы 15 чалавек, у тым ліку шасці дзяцей, заявіў вайсковы прадстаўнік, перадае Reuters.

Падчас іншага рэйду былі выяўленыя выбухоўка і сцягі «Ісламскай дзяржавы», якая ўзяла на сябе адказнасць за тэракт.

На гэтым тыдні стала вядома, што ўлады Шры-Ланкі атрымлівалі папярэджанні спецслужбаў аб нападах, што рыхтаваліся. Прэм’ер-міністр краіны заявіў журналістам, што не быў у курсе гэтых папярэджанняў.

Наступныя скаардынаваныя выбухі, ажыццёўленыя смяротнікамі ў мінулую нядзелю ў гатэлях і цэрквах, забралі жыцці больш за 350 чалавек.

Hавiны
Колькасць ахвяраў тэрарыстычнай атакі ў Шры-Ланцы дасягнула 359 чалавек
2019.04.24 08:47

Улады Шры-Ланкі накіравалі каля 10 тысяч супрацоўнікаў службы бяспекі па ўсёй краіне на пошукі тых, хто можа быць датычны да нападаў, а таксама для гарантавання бяспекі. Вакол мячэцяў была ўзмоцнена ахова падчас пятнічных малітваў (мусульмане складаюць меншасць у Шры-Ланцы).

У пятніцу адбылося 10 арыштаў, пасля колькасць затрыманых вырасла да 80. Паводле звестак спецслужбаў, у краіне знаходзяцца 130 падазраваных, звязаных з «Ісламскай дзяржавай», 70 з іх дагэтуль на свабодзе.

КА belsat.eu

Стужка навінаў