У шпіталі менскага СІЗА памёр хворы на дыябет


Позна ўвечары 23 траўня ў шпіталі менскага следчага ізалятара памёр 45-гадовы жыхар Ратамкі Андрэй Цярэшчанка, які хварэў на цукровы дыябет. «Кажуць, што адкрылася кровацячэнне, адмовілі органы», – паведаміла ўдава памерлага Алена.

ВІДЭА
Ахоўнік ухмыльнуўся і павёў у «стакан». Як у турме давялі да смерці інваліда
2017.06.23 22:16

У Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС пацвердзілі смерць Андрэя Цярэшчанкі, паведамляе Радыё «Свабода».

Вязня ў менскі турэмны шпіталь у СІЗА № 1 прывезлі з жодзінскай турмы. Ён быў асуджаны ў лютым на 1,5 года за тое, што другі раз сеў нецвярозым за руль.

Паводле Алены, за два месяцы ў турме яе муж сем разоў упадаў у кому з прычыны дыябету. Удава адзначае, што супрацоўнікі турмы лічылі, што Андрэй Цярэшчанка нібыта імітуе свой стан.

Фота
Сям’я хлопца, што загінуў у СІЗА, нарэшце атрымала кампенсацыю: «Гэта апошні падарунак сына»
2017.11.30 10:40

Алена збіраецца пісаць скаргу ў пракуратуру на адміністрацыю турмы № 8, а таксама скардзіцца на суддзяў, якія падчас разгляду апеляцыі не замянілі цяжка хвораму чалавеку пакаранне на мякчэйшае.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў