У Шчучынскім раёне два аўто ветрам здула з трасы

Праз моцны бакавы вецер два аўтамабілі апынуліся ў кювеце на трасе М6 Менск – Горадня.

10 лютага на 210-м і 222-м кіламетрах аўтадарогі М6 Менск – Горадня два легкавыя аўтамабілі апынуліся ў кювеце. Паводле ДАІ, у абодвух выпадках кіроўцы не ўлічылі моцны бакавы вецер – гублялі кіраванне і з’язджалі ў кювет.

У ДТЗ ніхто сурʼёзных траўмаў не атрымаў.

У панядзелак Белгідрамет аб’явіў штармавое папярэджанне

ЮВ belsat.eu

Hавiны