У Салігорскім раёне ў ДТЗ загінула пасажырка маршруткі

Аварыя ў Салігорскім раёне. Фота: t.me/pressmvd

Раніцай нядзелі ў Салігорскім раёне здарылася аварыя з удзелам маршруткі. Пра гэта паведаміла ў Telegram прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

15 снежня каля 7:00 каля вёскі Кулакі ў маршрутнае таксі, якое ехала ў бок Салігорску, урэзаўся аўтамабіль «Газель», які рухаўся ў спадарожным кірунку.

Машыны пасля сутыкнення. Фота: t.me/pressmvd

Ад удару мікрааўтобус «Volkswagen» з’ехаў у кювет і ўрэзаўся бокам у дрэва. Туды ж зʼехала і «Газель».

У выніку ДТЗ загінула 50-гадовая пасажырка маршруткі, яшчэ двое пасажыраў шпіталізавалі. Траўмы атрымалі таксама абодва кіроўцы.

МГ belsat.eu

Hавiны