У сакавіку сярэдні заробак беларусаў аказаўся менш за 500 долараў


Белстат апублікаваў дадзеныя наконт сярэдняга заробку ў краіне за сакавік 2020 года.

Паводле Белстату, намінальная сярэдняя зарплата працаўнікоў у Беларусі ў сакавіку 2020 года склала 1 213,6 рубля.

Паводле валютнага курсу Нацбанку, па стане на 24 красавіка 1213,6 рубля – гэта трохі больш за $ 493. Па стане на канец сакавіка, калі курс быў яшчэ вышэй, гэта каля $ 466.

У нацыянальнай валюце сярэдні заробак у Беларусі вырас: у лютым ён складаў 1119,7 рубля. Такім чынам, рост у сакавіку склаў амаль 94 рубля.

ЧЫТАЙЦЕ ПА ТЭМЕ:

Хто і як мае шанец зарабіць добрыя грошы ў Беларусі?

Заробкі сілавікоў: Адданасць у абмен на грошы

Заробкі і дабрабыт. Што нам наабяцалі ўлады на 2020 год?

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў