У рэйтынгу лепшых краінаў для жыцця дзяцей Беларусь заняла 34-е месца

Беларусь, а таксама Літва, Латвія і Эстонія апынуліся лепшымі краінамі для жыцця дзяцей сярод краінаў былога СССР, паведамляецца на сайце фонду Save the Children.

Пры гэтым з пералічаных краінаў толькі Літва змагла трапіць у першую дваццатку, дзе дзецям жывецца добра. Пра гэта сведчыць рэйтынг «Канец дзяцінства-2019», складзены фондам Save the Children. У ім краіны разглядаюцца з пункту верагоднасці бяспечнага і камфортнага жыцця дзяцей. Рэйтынг ацэньвае 8 паказнікаў, якія могуць пагоршыць умовы жыцця дзіцяці і стварыць ёй пагрозу.

Першае месца ў рэйтынгу, па падліках Save the Children, заняў Сінгапур, далей ідуць Швецыя, Фінляндыя, Нарвегія і Славенія, а затым еўрапейскія краіны, а таксама Аўстралія, Ізраіль, Паўднёвая Карэя і Японія.

Эстонія і Латвія падзялілі ў рэйтынгу 27-28-е месцы, Беларусь апынулася на 34-м месцы, Расея на 38-м, Казахстан на 40-м, Украіна – на 42-м.

Цяжкімі для дзяцей у краінах былога СССР працягваюць заставацца Азербайджан, Таджыкістан і Кыргызстан: яны занялі 89-е, 90-е і 94-е месца ў рэйтынгу з 176 краін.

Фонд Save the Children быў заснаваны ў 1919 годзе ў Вялікай Брытаніі. Асноўнымі мэтамі арганізацыі з’яўляюцца паляпшэнне сістэмы адукацыі, аховы здароўя, эканамічных магчымасцяў, абарона дзяцей ад гвалту і стыхійных бедстваў, а таксама іншая дзейнасць па ахове і абароне правоў дзяцей.

У менскай гімназіі дзеці з чырвоным сцягам маршыруюць пад песню «І Ленін – такі малады». Відэафакт

  • Save the Children – міжнародная арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў дзяцей па ўсяму свету. Заснаваная ў 1919 годзе ў Вялікай Брытаніі.

СК belsat.eu

Hавiны