У рэчцы ў Менску знайшлі цела жанчыны


Ранкам 2 сакавіка працаўнікі, якія чысцілі зліўныя каналы каля дому 17 па вуліцы Сямашка ў Менску, у рэчцы Мышка выявілі цела жанчыны. Асоба памерлай не ўсталяваная. Следчы камітэт паведамляе, што выяўленая жанчына на выгляд 40-50 гадоў.

На месцы здарэння працуюць следчыя. Паводле папярэдніх звестак, пры аглядзе цела жанчыны цялесных пашкоджанняў не выяўлена. Высвятляецца асоба загінулай.

Следчыя прызначылі судова-медычную экспертызу.

Hавiны
«Зараз паляцяць галовы». Што кажуць жыхары дому, дзе знайшлі труп жанчыны
2020.02.23 16:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў