У Расеі завялі крымінальную справу супраць 14-гадовых анархістаў

У Краснаярскім краі супраць трох 14-гадовых падлеткаў распачалі крымінальную справу аб тэрарызме.

Пра гэта паведамляецца на сайце рэгіянальнага аддзялення Следчага камітэту Расеі.

Паводле версіі следства, падлеткі «анархісцкіх поглядаў» чыталі пэўную забароненую літаратуру і глядзелі фільмы з урокамі выраблення выбухоўкі. Пазней яны нібыта трэніраваліся ў закінутым доме, на пустэчах і будоўлях.

Справа распачатая паводле артыкулу 205.3 КК РФ (праходжанне навучання з мэтай ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці). Імёны падазраваных не называюцца.

Максімальная санкцыя, якая ім пагражае, прадугледжвае пажыццёвае пазбаўленне волі. Мінімальны тэрмін зняволення па гэтым артыкуле – 15 гадоў.

КА belsat.eu

Hавiны