У Расеі затрымалі зламыснікаў, якія меркавалі зладзіць тэракт падчас навагодніх святаў

Супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі Расеі затрымалі зламыснікаў, якія планавалі здзейсніць тэрарыстычныя акты падчас навагодніх святаў у Санкт-Пецярбурзе, паведамляе прэсавая служба ведамства.

Інфармацыю пра меркаваныя тэракты перадалі спецслужбоўцы з ЗША. У выніку супрацоўнікі ФСБ затрымалі двух грамадзянаў Расеі, якія прызналіся, што сапраўды рыхтавалі тэракты ў Санкт-Пецярбурзе падчас навагодніх святаў.

Цяпер затрыманыя даюць паказанні. Распачая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 205.5 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі) Крымінальнага кодэксу Расейскай Федэрацыі. Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае турэмнае зняволенне тэрмінам ад 10 да 20 гадоў.

Раней прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін па тэлефоне падзякаваў Доналду Трампу за інфармацыю, перададзеную па лініі спецслужбаў.

Страляніна каля ФСБ у Маскве. Спецслужбы кажуць, што гэта тэракт

 

СК belsat.eu

Hавiны