У Расеі затрымалі падазраваных у датычнасці да прарыву дамбы

Ратаўнікі шукаюць зніклых на месцы здарэння. Фота: 24.mchs.gov.ru

У Краснаярскім краі Расеі затрымалі двух чалавек, падазраваных у датычнасці да прарыву дамбы, у выніку якога загінулі людзі.

Як паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, адзін з затрыманых – майстар участку арцелі.

Таксама ў межах крымінальнай справы следчыя дапытвалі генеральнага дырэктара рудніка, на якім адбылося здарэнне.

У Расеі праз прарыў дамбы загінулі 13 чалавек

Раніцай 19 кастрычніка на ўчастку нетраў, дадзеных ТАА «Сисим» для здабычы карысных выкапняў, прарвала насып вадаёма золатаздабывальнай арцелі. У выніку сель вышынёй чатыры-пяць метраў затапіў два інтэрнаты ў працоўным пасёлку Шчацінкіна Курагінскага раёну. Ахвярамі трагедыі сталі 15 чалавек, лёс шасцярых не вядомы.

МГ belsat.eu

Hавiны