У Расеі застрэлілі чэмпіёна свету па тайскім боксе


Ашот Балян.
Фота: mk.ru

У Маскве забіты чэмпіён свету па тайскім боксе Ашот Балян. Цела 40-гадовага спартоўца знайшлі каля дому на Нахімаўскім праспекце, паведамляе тэлеграм-канал «Mash».

Злачынцы абстралялі аўтамабіль Баляна, у выніку чаго ён загінуў на месцы.

Ашот Балян тройчы выйграваў чэмпіянат свету па тайскім боксе паводле версіі WPKA, чэмпіянат свету і Кубак свету па тайскім боксе паводле версіі IPMTF, Кубак Азіі ў кікбоксінгу паводле версіі WPKA, а таксама стаў 17-кратным чэмпіёнам у іншых міжнародных турнірах.

У апошні час ён узначальваў Дэпартамент спорту Сусветнага армянскага кангрэса, быў прэзідэнтам Сусветнай асацыяцыі армянскіх спартыўных федэрацыяў і кіраваў дэпартамент спорту Расейскай і Нова-Нахічэванскай епархіі Армянскай апостальскай царквы.

Hавiны
Страляніна ў расейскім каледжы: двое забітых
2019.11.14 06:26

МГ belsat.eu

Стужка навінаў