За апошнія содні ў Расеі памерла 119 хворых на каронавірус, а ўсяго з пачатку эпідэміі – 2 537. Пра гэта піша Meduza, спасылаючыся на дадзеныя федэральнага аператыўнага штабу.
З пачатку эпідэміі ў Расеі заразіліся каронавірусам 272 043 чалавекі. З іх паправіліся 63 166 хворых.
Больш за ўсё новых выпадкаў заражэння ў Маскве, дзе фіксуецца прырост 3505 чалавек за содні, Маскоўскай вобласці і Санкт-Пецярбургу.
Цяпер у расейскіх лабараторыях агулам робяць больш за 200 тысяч тэстаў на каронавірус кожны дзень. Ад зімы там зрабілі ўжо больш за 6,6 мільёнаў тэстаў.
Расея – на другім месцы ў свеце па колькасці інфікаваных пасля ЗША.
КА belsat.eu