У Расеі ўжо больш за 150 тыс. хворых на каронавірус


Лік тых, хто заразіўся каронавірусам у Расеі, вырас за апошнія содні на 10 102 і склаў 155 370 чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі Міністэрства аховы здароўя РФ.

За суткі ў Расеі памерлі 95 чалавек з COVID-19, агульная колькасць смяротных выпадкаў дасягнула 1451 выпадкаў.

Ачунялі 19 865 чалавек.

Больш за палова выпадкаў заражэння зафіксаваная ў Маскве – 80 115 чалавек.

Hавiны
У свеце памерлі больш чым 250 тыс. чалавек з каронавірусам
2020.05.05 07:37

Агулам у свеце Расея 7-я паводле колькасці інфікаваных.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў