У Расеі разбіўся верталёт з дэпутатам-магнатам на борце


Верталёт «Bell 407», на борце якога быў дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Айрат Хайрулін, разбіўся пад Казанню. Паводле РБК, дэпутат загінуў.

Паводле выдання «Известия», верталёт вылецеў з Казані і знік з радараў прыкладна праз 28 кіламетраў. «Baza» паведамляе, што «Bell 407» здзейсніў жорсткую пасадку на лёд ракі Кама.

Айрат Хайрулін – намеснік старшыні камітэту Дзярждумы па аграрных пытаннях, заснавальнік гандлёвай сеткі «Эдэльвейс». Паводле «Forbes», адзін са ста самых багатых расейскіх чыноўнікаў і дэпутатаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў