У Расеі расследаванне «масавых беспарадкаў» узначаліць той жа следчы, што вёў «балотную справу»


Следчую групу па справе аб масавых беспарадках на акцыі 27 ліпеня ў Маскве ўзначаліў старшы следчы па асабліва важных справах пры старшыні СК генерал-маёр юстыцыі Рустам Габдулін. Пра гэта тэлеканалу «Дождж» паведаміў адвакат Максім Пашкоў.

Ён не ўдакладніў, адкуль атрымаў гэтую інфармацыю.

Паводле словаў адваката, гаворка ідзе пра генерал-маёра Рустама Габдуліна, які курыраваў расследавання сутыкненняў на Балотнай плошчы ў 2012 годзе і пажару ў Кемераўскай гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» у 2018.

9 жніўня «Медиазона» напісала, што ў следчую групу ўваходзяць 84 працаўніка СК, сярод якіх, як мяркуецца, трое вялі «балотную справу», але Габдулін сярод іх не згадваўся.

Hавiны
Паліцыянт ударыў на мітынгу дзяўчыну ў жывот – і яго, падаецца, знайшлі
2019.08.12 15:23

«Балотная справа» была распачатая пасля сутыкненняў на Балотнай плошчы ў Маскве 6 траўня 2012 году. Тады пад крымінальны пераслед патрапілі больш за 30 асобаў.

Чарговую справу аб «масавых беспарадках» (яе ўжо называюць «маскоўскай») улады Расеі распачалі пасля акцыі пратэсту 27 ліпеня супраць нядопуску незалежных кандыдатаў на выбары ў Масгардуму.

КА belsat.eu

Стужка навінаў