Раніцай 19 кастрычніка ў Краснаярскім краі Расеі ў выніку разбурэння дамбы загінулі людзі. Інцыдэнт здарыўся на рацэ Сейба каля населенага пункта Шчацінкіна Курагінскага раёну, паведамляе ТАСС.
Разбурылася дамба тэхналагічнага вадаёму золатаздабывальнай арцелі. У выніку вада затапіла ў пасёлку два часовыя інтэрнаты для працаўнікоў. Хваля селевай плыні дасягала вышыні каля чатырох метраў.
Выратавальную аперацыю ўскладняе тое, што пасёлак старацеляў знаходзіцца ў тайзе і аддалены ад населеных пунктаў, ёсць праблемы з сувяззю. На дварэ каля пяці градусаў марозу.
Колькасць загінулых пры прарыве дамбы, паводле МНС, склала на гэты момант 13 чалавек. Лёс яшчэ 13 чалавек высвятляецца.
Больш за дзясятак чалавек пацярпелі. Некаторыя з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.
МГ belsat.eu