У Расеі плануюць зарэгістраваць вакцыну ад каронавірусу ўжо ў верасні 2020 года


Лабараторныя выпрабаванні на жывёлінах ужо завершаныя, перадае ТАСС.

Расейскі навуковы даследчы цэнтр «Вектар» абяцае завяршыць даклінічныя выпрабаванні магчымых прататыпаў вакцыны ад COVID-19 у чэрвені і разлічвае зарэгістраваць гатовую вакцыну ўжо ў верасні 2020 года.

Аб гэтым сказаў генеральны дырэктар цэнтру Рынат Максютаў на нарадзе з Уладзімірам Пуціным у пытаннях развіцця генетычных тэхналогій у Расеі.

Hавiны
У Брытаніі распачнуць вытворчасць вакцыны ад каронавіруса, якая не прайшла выпрабаванняў
2020.04.18 14:59

У чэрвені яны скончаць даклінічныя даследавання і плануюць перайсці на клінічныя даследаванні. Для гэтага патрэбныя 300 добраахвотнікаў.

«Дзякуючы вашаму загаду ад 15 красавіка аб скарачэнні тэрмінаў укаранення вакцыны для прафілактыкі новай каронавіруснай інфекцыі, мы разлічваем зарэгістраваць дадзеную вакцыну ўжо ў верасні бягучага года», – сказаў ён.

Даследаванні прататыпаў на жывёлінах ужо скончаныя. Па выніках былі вызначаныя тры перспектыўных прататыпу.

Нагадаем, што Расея нядаўна заняла другое месца ў свеце па колькасці хворых на каронавірусную інфекцыю.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў