У Расеі мужчына расстраляў 5 чалавек, якія гучна размаўлялі па ягонымі вокнамі

Разанскай вобласці РФ мужчына застрэліў 5 чалавек. Пра гэта паведамляе сайт Следчага камітэту Расеі. Канфлікт адбыўся праз тое, што кампанія маладых людзей гучна размаўляла пад вокнамі стралка.

Трагедыя адбылася ў пасёлку Елацьме Касімаўскага раёну Разанскай вобласці. Па версіі следства, 4 красавіка каля 22 гадзінаў мужчына 1988 года нараджэння, знаходзячыся на балконе сваёй кватэры, «зрабіў заўвагу кампаніі маладых людзей, якія гучна размаўлялі на вуліцы пад ягонымі вокнамі».

«У сувязі з гэтым паміж імі адбыўся слоўны канфлікт, у выніку якога мужчына ўзяў зарэгістраваную аднаствольную гладкаствольную паляўнічую стрэльбу, якая знаходзілася ў яго кватэры, выйшаў у падʼезд і стрэліў у чатырох маладых людзей і жанчыну. Ад атрыманых раненняў усе яны памерлі на месцы здарэння», – паведамляюць у СКР.

Стралок затрыманы. Следчыя распачалі крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага п. «А» ч.2 арт. 105 КК РФ (забойства двух або больш асобаў).

ІІ belsat.eu

Hавiны