У Расеі асудзілі кілера з Беларусі

У Архангельскай вобласці Расеі вынесены прысуд у дачыненні грамадзянаў Беларусі ды Азербайджану за забойства бізнесоўца. Пра гэта паведамілі ў пракуратуры вобласці.

Архангельскі абласны суд вынес прысуд 39-гадоваму грамадзяніну Азербайджану Інтыгаму Гусейнзадэ і 49-гадоваму грамадзяніну Беларусі Руслану Тарасаву. Першы асуджаны за арганізацыю забойства па найме, а другі – за яго ўчыненне. Таксама абодвух прызналі вінаватымі ў набыцці і захоўванні з гэтай мэтай агнястрэльнай зброі.

Гусейнзадэ асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму, Тарасаў – на 15,5 года.

Забойства адбылося ў студзені 2019 года на тэрыторыі Каргапольскага раёну Архангельскай вобласці. Тарасаў за абяцаную яму Гусейнзадэ $ 15 000 з загадзя набытага для забойства пісталета тройчы стрэліў у пацярпелага, ад чаго той памёр на месцы.

Паводле мясцовых медыяў, забіты быў азербайджанец Руслан Гусейнаў, пляменнік бенефіцыяра фірмы «Каспій», якая займалася нарыхтоўкамі лесу. Заказчыкам забойства выступіў адзін з маскоўскіх крымінальных кланаў, якому «Каспій» быў вінен каля $ 1 млн.

МГ belsat.eu

Hавiны