У Расеі арганізацыю, якая адмаўляла распад СССР, прызналі экстрэмісцкай


Вярхоўны суд Комі прызнаў экстрэмісцкай грамадскую арганізацыю «Саюз славянскіх сіл Русі», цяпер яна забароненая ў Расеі, піша Meduza.

Як паведамляе мясцовае выданне «Комиинформ», «Саюз славянскіх сіл Русі» быў забаронены па патрабаванні пракуратуры Комі.

Ведамства заявіла, што паслядоўнікі арганізацыі заклікалі да гвалтоўных дзеянняў супраць габрэяў і прапагандавалі ідэі захопу ўлады. Як мінімум дваіх яе ўдзельнікаў раней асудзілі за распальванне нянавісці або заклікі да экстрэмізму, а аднаго накіравалі на прымусовае лекаванне.

«Саюз славянскіх сіл Русі» быў створаны ў 2010 годзе маскоўскім стаматолагам Сяргеем Тараскіным. Ён абвясціў сябе «выконваючым абавязкі СССР» і стаў прызначаць губернатараў і мэраў ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Ідэалогія арганізацыі грунтавалася на перакананні, што юрыдычна СССР не распадаўся, таму што ў Расеі ўлада нелегітымная. У 2018 годзе ў арганізацыю ўваходзілі 150 тысяч чалавек.

KA belsat.eu

Стужка навінаў