У Расеі адбыўся рэзкі скачок заражэнняў каронавірусам

Па стане на 21 сакавіка ў Расеі знаходзіцца 306 асобаў інфікаваных каронавірусам. Цягам содняў колькасць выпадкаў заражэння вырасла на 53 асобы.

Паводле расейскага аператыўнага штабу па барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй, цягам содняў у Расеі зарэгістравалі 53 новыя выпадкі інфікавання каронавірусам.

Больш за ўсё новых выпадкаў заражэння у Падмаскоўі (17) і непасрэдна ў Маскве (6). У Татарстане – 5 новых інфікаваных, у Ніжагародскай вобласці – 4, у Свярдлоўскай вобласці – 3.

Памылка Пуціна падчас эпідэміі

Цяпер за 30 км ад Масквы будуецца мабільны комплекс інфекцыйнай больніцы, які зойме тэрыторыю ў 43 гектара і будзе разлічаны на 500-600 інфікаваных каронавірусам.

ЮВ belsat.eu

Тэгі: Расея

Hавiны