За апошні дзень у Расеі выявілі 54 новых інфікаваных на каронавірус. Пра гэта паведамляе аператыўны штаб па барацьбе з вірусам.
Агулам у Расеі медыкі выявілі 253 інфікаваных на каронавірус. За апошні дзень колькасць інфікаваных павялічылася на 54. Новыя выпадкі зафіксаваныя ў дзевяці рэгіёнах. Найбольшая колькасць заражэнняў у Маскве. Тут, паводле штабу, 133 асобы, у якіх выявілі вірус.
Па стане на 20 сакавіка, медыкі выпісалі са шпіталяў 12 асобаў, якія паправіліся. Пры гэтым афіцыйна адзначаецца, што ахвяраў каронавірусу няма.
У свеце медыкі выявілі 247 400 асобаў, інфікаваных на каронавірус. Памерлі 10 067. Вылечыліся 86 037 чалавек.
У Беларусі агулам за ўвесь час былі інфікаваныя на каронавірус 69 чалавек. Усяго, пачынаючы з канца студзеня, больш за 19 тысяч чалавек абследаваны на інфекцыю COVID-19. Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што па стане на 9:00 20 сакавіка з выздараўленнем ад каронавірусу выпісана 15 пацыентаў.
СК belsat.eu