У Пружанах феерверкі расстралялі аўтамабілі


У Пружанах на Берасцейшчыне і ў Гомлі ў выніку запуску феерверкаў пацярпелі аўтамабілі.

Гэтак, у Пружанах здарэнне адбылося на вуліцы Інтэрнацыянальнай. На запісе з камеры вонкавага назірання бачна, як маладыя людзі ўсталявалі феерверк проста на паркоўцы.

Але ўстаноўка пасля першага залпу ўпала і зарады паляцелі ў аўтамабілі, якія стаялі побач.

Падобны выпадак адбыўся і ў Гомлі каля дому на вуліцы Працоўнай. Там піратэхнікай быў пашкоджаны бампер прыпаркаванага двары аўтамабіля Ford, паведамляе «ЧП Гомель».

Міліцыя праводзіць праверку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў