У працы Instagram і Facebook адбыўся збой


Карыстальнікі сацыяльных сетак у ЗША і Еўропе, у тым ліку Беларусі, скардзяцца на праблема з выкарыстаннем Instagram і Facebook.

Паводле Downdetector, у ЗША, Еўропе, Аўстраліі і Японіі назіраюцца збой у працы Facebook Messenger, а таксама сэрвісу Instagram, які таксама належыць Facebook.

На праблемы з Facebook Messenger карыстальнікі скардзіліся і ўчора, але тады сітуацыю атрымалася хутка выправіць.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў