У праціўніка акумулятарнага заводу ў Берасці знойдзеныя патроны і выбухоўка. Праваабаронцы лічаць гэта правакацыяй


Маісей Мазько, сябра ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці, 2 красавіка быў спынены ДАІ, пасля чаго ў яго машыне супрацоўнікі міліцыі знайшлі пакет, а ў ім рэчы падобныя на патроны. Праваабаронцы лічыць, што супраць актывіста здзейснена правакацыя.

Аўто Мазько спыніла ДАІ прыкладна ў 15.30, пасля чаго доўга нешта шукалі, пакуль не быў знойдзены чорны пакет у якім апынуліся патроны. Пазней міліцыянты знайшлі ў аўтамабілі выбухоўку і ўзрывацель.

«Адназначна разглядаем, тое, што сёння адбылося як правакацыю, зробленую для дыскрэдытацыі Майсея Мазько – актыўнага ўдзельніка пратэсту супраць акумулятарнага заводу», – заявіў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

Цяпер на месцы, дзе была спынена машына Маісея Мазько працуе следчы камітэт, падыйсці, каб паразмаўляць з актывістам не дазваляюць супрацоўнікі міліцыі.

Hавiны
Асобы пратэсту супраць акумулятарнага заводу ў Берасці. Хто яны?
2019.03.31 15:51

СА belsat.eu

 

Стужка навінаў