У Польшчы перанеслі прэзідэнцкія выбары


Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы 10 траўня не адбудуцца, паведамілі лідар кіруючай партыі «Закон і справядлівасць» (PiS) Яраслаў Качыньскі і лідар палітычнага аб’яднання «Паразуменне» Яраслаў Говін. Сумесную заяву палітыкаў апублікавала Польскае агенцтва друку.

«Спікер сейма абвесціць аб новых прэзідэнцкіх выбарах у першы магчымы тэрмін», – гаворыцца ў заяве.

Паводле аўтараў, рашэнне было прынятае «у сувязі з адмовай апазіцыі прыняць усе канструктыўныя прапановы, якія даюць магчымасць правесці выбары прэзідэнта ў гэтым годзе ва ўстаноўленыя ў Канстытуцыі тэрміны».

Як адзначылі Качыньскі і Говін, новыя выбары вырашана правесці ў завочнай форме – па пошце.

Раней ніжняя палата польскага парламенту прыняла прапанаваны PiS закон аб завочным галасаванні на выбарах прэзідэнта. 5 траўня Сенат (верхняя палата) адхіліла гэты закон. Аднак сейм яшчэ можа пераадолець вета большасцю галасоў.

Па стане на 6 траўня, у краіне зафіксавана 14 740 выпадкаў заражэння каронавірусам, памерлі звыш 700 хворых.

KA belsat.eu

Стужка навінаў