У Польшчы некалькі разоў перавярнуўся ўкраінскі аўтобус


Падчас падзення аўтобус некалькі разоў перавярнуўся. Фота – Darek Delanowicz/PAP

У выніку здарэння загінула тры асобы, паўсотні пасажыраў цяпер у лякарні.

У Падкарпацкім ваяводстве ў Польшчы турыстычны аўтобус на крутым павароце з’ехаў з праезджай часткі і зваліўся з пакрытай травой схілу. Здарэнне адбылося ўвечары пятніцы.

У выніку аварыі загінулі тры чалавекі, 51 асобу даставілі ў шпіталь. Дзевяць з іх атрымалі сур’ёзныя раненні. Паводле карэспандэнта каналу TVN24, параненыя людзі маюць траўмы хрыбта, адкрытыя раны і пашкоджанні ўнутраных органаў.

Аўтобус перавозіў украінскіх турыстаў з Львова ў Славаччыну. Цяпер транспартны сродак знаходзіцца на паліцэйскай стаянцы.

ДД

Стужка навінаў