У Польшчы аўта вылецела з дарогі і ўрэзалася дахам у пень, загінуў кіроўца з Беларусі


Раніцай 20 студзеня каля гораду Сакулкі ў Польшчы адбылося ДТЗ, у выніку якога загінуў 43-гадовы кіроўца Горадні.

Кіроўца рухаўся па мясцовай дарозе ў Польшчы і на наўпроставым участку страціў кіраванне над аўтам. Пасля гэтага аўта перакулілася і дахам урэзалася ў стары пень.

Як паведамляе isokolka.eu, на месца аварыі адразу ж выехалі ратавальнікі МНС, медыкі і паліцыя. Нягледзячы на намаганні лекараў, кіроўцу выратаваць не ўдалося.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «АўтаГорадня»

Стужка навінаў