У Польшчы афіцыйна аднавілі Праграму Каліноўскага


Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту паведаміў пра аднаўленне Праграмы Каліноўскага.

Адпаведнае паведамленне з’явілася на старонцы Цэнтру.

Такім чынам, цяпер пачынаецца набор на вучэбны год 2017/2018 на бакалаўрскія і магістарскія праграмы навучання.

Праграма Каліноўскага была створана пасля Плошчы-2006, каб дапамагчы беларускім студэнтам, адлічаным з беларускіх ВНУ па палітычных матывах, атрымаць вышэйшую адукацыю.

Перад апошнім навучальным годам праграма змяніла фармат: стыпендыі сталі прызначацца толькі на год выпускнікам беларускіх універсітэтаў, якія мелі жаданне паглыбіць сваю кваліфікацыю ў Польшчы.

Сёлета, пасля адлічэння з беларускіх ВНУ некаторых студэнтаў, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту, у Варшаве загаварылі пра аднаўленне праграмы – з такой прапановай, прынамсі, выступіў польскі дэпутат Роберт Тышкевіч.

У першы год польскія ўніверсітэты прынялі 244 каліноўца. Пазней на вучобу штогод ехалі каля 50 чалавек. Летась – толькі 25.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў