У Полацку цягнік пратараніў аўтамабіль

Увечары 28 кастрычніка ў Полацку грузавы цягнік на чыгуначным пераездзе пратараніў «Daewoo Nexia», які спрабаваў праехаць на чырвоны сігнал святлафору. У выніку ДТЗ ніхто не загінуў. Пра гэта паведамляе ДАІ Віцебскага аблвыканкаму.

За стырном аўтамабіля знаходзіўся 20-гадовы мясцовы жыхар.

Пасля ДТЗ. Фота – vk.com/vitebsk__jai

«У заднюю правую частку аўтамабіля адбыўся ўдар, ад якога легкавік адкінула на супрацьлеглы бок чыгуначных пуцей і ён наляцеў на чыгуначны святлафор. У аўтамабілі знаходзілася яшчэ 3 пасажыра.

У выніку ДТЗ жыхарка Полацку 1997 нараджэння, якая ехала на заднім сядзенні аўтамабіля, дастаўлена ў шпіталь. Яе аглядаюць лекары. Кіроўцы і 2-х пасажыраў лекары агледзелі на месцы. У медустанову яны не дастаўляліся», – паведамілі ў ДАІ.

На Магілёўшчыне цягнік пратараніў аўтамабіль. Кіроўца загінуў

ІІ belsat.eu

Hавiны