У Полацку падлеткі дапамаглі міліцыі злавіць педафіла


У Полацку міліцыя ўзнагародзіла падлеткаў, якія дапамаглі выкрыць педафіла, што здзяйсняў злачынства не толькі на Полаччыне, але і ў Менскім раёне. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму.

У красавіку 2019 года тры дзяўчынкі-васьмікласніцы шпацыравалі каля ракі Палата. У зарасніках хмызняку школьніцы заўважылі дарослага мужчыну. «У яго на каленях сядзела напаўаголеныя малалетняя дзяўчынка. Падлеткі забілі трывогу, што спалохала зламысніка, які паспяшаўся сысці», – адзначаюць у міліцыі.

Школьніцы вырашылі прасачыць за ім і пайшлі следам, выклікаўшы па дапамогу семярых знаёмых хлопцаў. Хлапчукі далучыліся і пачалі пераследаваць патэнцыйнага злачынцу, пры гэтым хлопцы пыталіся ў яго, што менавіта ён рабіў з маленькай дзяўчынкай, куды накіроўваецца. Адзін з хлопцаў патэлефанаваў бацьку, распавёў пра тое, што здарылася і папрасіў выклікаць міліцыю. Зламысніка затрымалі.

У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа па факце гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да малалетняй. Падчас следства высветлілася, што падазраваны здзейсніў яшчэ адно злачынства ў дачыненні малалетняй у лютым 2017 года ў Менскім раёне.

Як паведамляюць праваахоўнікі, за праяўленую актыўную грамадзянскую пазіцыю па дапамозе міліцыі ў раскрыцці злачынства ўсе падлеткі былі ўзнагароджаныя падзякамі і сертыфікатамі Дома гандлю.

Hавiны
Справа аб педафіліі: дзве жанчыны і мужчына атрымалі па 20 гадоў калоніі за ўдзел у гвалце над уласнымі дзецьмі
2019.10.17 08:54

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў