У Полацку асудзілі падлеткаў, якія жыўцом закапалі сабутэльніка

На месцы забойства. Фота: sk.gov.by

Віцебскі абласны суд вынес прысуд у справе жорсткага забойства чалавека, паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

18-гадовы абвінавачаны пазбаўлены волі на 14 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ягоны 17-гадовы прыяцель асуджаны на 13 гадоў у выхаваўчай калоніі. Таксама з іх спагналі на карысць маці забітага Br 50 тыс.

У Гарадзенскім раёне пенсіянера прывязалі да дрэва ў лесе

22 красавіка ў адным з двароў Полацку пад зямлёй знайшлі цела 26-гадовага мясцовага жыхара з прыкметамі крымінальнай смерці. Напярэдадні ў яго ў гасцях былі трое хлопцаў, з якімі ён разам выпіваў.

У выніку сваркі сабутэльнікі збілі гаспадара, патрабуючы ад яго грошы. Скраўшы 228 рублёў, злачынцы закапалі мужчыну ў загадзя выкапаную яму. Пры гэтым экспертыза паказала, што ён памёр, задыхнуўшыся зямлёй, то бок быў пахаваны жыўцом.

МГ belsat.eu

Hавiны