У Пінску ставілі падземныя сметніцы і пашкодзілі газаправод

Аварыя з газам у Пінску. Фота: МНС

Удзень 13 лістапада ў Пінску здарыўся прарыў газаправоду на вуліцы Берасцейскай. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Газаправод пашкодзіў экскаватар камунальнікаў падчас устаноўкі падземных смеццевых бакаў. У выніку тры шматкватэрныя жылыя дамы засталіся без газу.

Рамонтнікі «Пінскгазу» здолелі аднавіць газазабеспячэнне.

1 чалавек загінуў, 13 пацярпелі падчас пажару на газаправодзе ў Падмаскоўі

Спецыялісты «Берасцеаблгазу» расследуюць здарэнне.

МГ belsat.eu

Hавiны