У Санкт-Пецярбурзе адбыўся пажар у аддзяленні рэанімацыі лякарні Святога Георгія, дзе праходзілі лячэнне хворыя на каронавірус. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Пры пажары ў рэанімацыі загінулі пяць хворых, усе яны мелі дыягназ COVID-19. Паодле крыніцы «Інтэрфакса», эпіцэнтр узгарання знаходзіўся ў «чырвонай зоне». Імаверна, загарэўся апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Паводле МНС Пецярбурга, пажар лакалізавалі ў 06:55.
Раней, 9 траўня, адбыўся пажар у рэанімацыі маскоўскай лякарні № 50, дзе таксама праходзілі лячэнне пацыенты з каронавірусам. Загінула адна жанчына.
ІІ belsat.eu