У Палтаўскай вобласці мясцовыя жыхары пратэстуюць супраць размяшчэння эвакуяваных украінцаў з Кітаю


Жыхары Новы Санжары, што ў Палтаўскай вобласці Украіны зладзілі акцыю пратэсту супраць размяшчэння на каранцін эвакуяваных з кітайскага гораду Ўу-Хань. Акцыя перарасла ў сутычкі з сілавікамі, паведамляе tsn.ua.

20 лютага ўкраінскі самалёт раніцай прыляцеў з кітайскага Ўу-Ханю ў аэрапорт «Барыспаль». На борце — 45 грамадзянаў Украіны і 27 замежнікаў, а таксама экіпаж і лекары. Пасля дазапраўкі ў аэрапорце самалёт вылецеў у Харкаў.

Паведамляецца, што эвакуяваных з Кітаю размесцяць у санаторыі Міністэрства ўнутраных справаў у Новых Санжарах на адмысловы 14-дзённы каранцін.

Але мясцовыя жыхары выступілі катэгарычна супраць такога суседства. Удзельнікі пікету заявілі, што будуць «паліць апоны, ляжаць пад коламі, перакрываць шашу», калі эвакуяваных прывязуць у Новыя Санжары. Пратэстоўцы пачалі супрацьстаяць сілавікам.

Афіцыйна паведамляецца, што эвакуяваныя з Ўу-Ханю, які ёсць эпіцэнтрам віруса, не маюць захворванняў.

Hавiны
Каронавірус забраў жыцці 2128 асобаў
2020.02.20 07:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў